Скачать презентацию
Идет загрузка презентации. Пожалуйста, подождите
Презентация была опубликована 10 лет назад пользователемИнесса Лутохина
2 Ты прыйшоў з вайны і гора, Ты – з малітвы, Ты з разгневанага бору, Ты смалісты. Сто паэтаў цягнуць хорам, Ты салістам. Ты нібы святло ў лесе Ад каліны, Ты ад самай добрай песні – Ад Куліны. Пімен Панчанка, Паходжанне майго друга Рыгора Б.
3 А я... чакаў з усіх дарог Цябе ў сорак чацвёртым… летам. Калоны ні адной не мог Я прапусціць з ахапкам кветак... Каторы раз сыходзіў снег... Дамоў вярнуліся суседзі. Я кожнаму насустрач бег I чуў кароткае: «Прыедзе...» Паверыць цяжка мне таму, Што больш не прыйдзеш ты дадому, А шапку я заўжды здыму Перад магілай невядомай.
5 Рыгор Барадулін - апошні беларус, якому надалі званне Народнага паэта (1992). Сярод астатніх узнагарод ён можа ганарыцца Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Гарсіі Лоркі, Ордэнам Знак Пашаны, латыскім Ордэнам Трох Зорак (1995) ды медалём Францыска Скарыны. Барадулін ёсць таксама Ганаровым доктарам БДУ ды ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну.
6 Выдаў зборнікі паэзіі «Маладзік над стэпам» (1959), «Рунець, красаваць, налівацца» (1961), «Нагбом» (1963), «Неруш» (1966), «Адам і Ева» (1968), «Вяртанне ў першы снег» (1972), «Рум» (1974), «Абсяг» (1978), «Вечалле» (1980), «Амплітуда смеласці» (1983), «Маўчанне перуна» (1986), «Самота паломніцтва» (1990), «Міласэрнасць плахі» (1992), «Евангелле ад Мамы» (1995), «Зорка спагады» (2000), «Лісты ў Хельсінкі» (2000), «Быць! То Ве!» (2003), «Ксты» (2005), «Руны Перуновы» (2006), «Навошта» (2009), «Халодная памяць вады» (2010), «Перакуленае / Опрокинутое» (2010), празаічныя кнігі «Здубавецьця» (1996) і «Дуліна ад Барадуліна» (2005), кнігу перакладаў «Гуканне паэзіі Усходу» (2007) і іншыя.
7 Першы зборнік "Маладзік над стэпам" выявіў незвычайную душэўную шчодрасць і прыгажосць лірычнага героя. Тэма Радзімы гучыць шматстайна, напорыста; эмоцыі ўзбагачаюцца ідэйна і душэўна. На грунце свайго, асабістага вопыту паэт выходзіць на шырокія абагульненні. Верш паэта ўсё больш і больш паглыбляе свой ідэйна-маральны змест, становіцца з'явай грамадскай свядомасці. Паэзія Барадуліна пастаянна ўзбагачаецца новымі сродкамі выразнасці, імкнецца да свежых мастацкіх форм, здольных ярчэй, эмацыянальней выявіць унутраны сэнс падзей, светаадчуванне сучасніка.
8 У кнігах "Неруш" (1966), "Адам і Ева" (1968), "Лінія перамены дат" (1969), "Вяртанне ў першы снег" (1972) паэт, расказваючы пра сябе і сваё пакаленне, здолеў шырока адлюстраваць прыгажосць Радзімы і роднай прыроды, паказаць вялікую чалавечнасць і гераізм савецкіх людзей, веліч іх подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайне і пафас стваральнай дзейнасці, дружбу народаў. У паэзіі Барадуліна знаходзім вострае адчуванне роднага дома, радзімы, прыроды, мовы, гісторыі. Яго паэтычнае майстэрства надзвычай высокае: багацце мовы, шматстайнасць вобразна-стылёвых сродкаў, своеасаблівы псіхалагізм дапамагаюць дакладнаму і паўнакроўнаму выяўленню жыцця.
9 Шырокі рэзананс набывае паэма "Блакада" (1968), прысвечаная светлай памяці бацькі Івана Рыгоравіча, якая была напісана ў родным горадзе – ва Ўшачах. Удалай аказалася паэма "Вяртанне ў першы снег" (1971), у якой паэт ізноў прыгадвае маленства, першыя ўражанні дзяцінства, юнацтва і маладосць.
10 Творчасць паэта шматжанравая: лірыка, эпас, сатыра, мастацкі пераклад. Сатырычныя і гумарыстычныя творы сабраны ў кнігах "Дойны конь" (1965), "Станцыя кальцавання" (1971), "Прынамсі…" (1977), дзіцячыя – у зборніках "Мех шэрых, мех белых" (1963), "Красавік" (1965), "Экзамен" (1969), "Ай, не буду, не хачу" (1971) і іншыя. Пераклаў "Ветрык, вей!" Я. Райніса, паасобныя творы Дж. Байрана, С. Ясеніна, У.Бранеўскага, Э. Межалайціса. Таксама ёсць у Барадуліна вершы, напісаныя на аснове біблейскіх запаветаў і матываў. Яны даюць магчымасць далучыцца да таямніц і скарбаў мудрасці, падштурхоўваюць да роздуму над зменлівасцю і бясконцасцю Сусвету.
11 Сваёй інтымнай лірыкай паэт пераканаўча паказвае, што пачуццё кахання дапамагае чалавеку глыбей і паўней адчуваць свет, прыгажосць яго аб'ектыўнай рэальнасці. Інтымная лірыка пашырае сваю "зямную" аснову, робіць эстэтычнымі не толькі высокі духоўны пачатак, але і здаровую рэчаіснасць.
12 Дамінанатнай асаблівасцю у паэзіі Р.Барадуліна ХХІ стагоддзя зяўляецца зварот да Бібліі, як кнігі Жыцця і Мудрасці ў форме паэтычнай споведзі: Як у сцюдзёную раку, Памалу ў біблію заходжу, Бо веру, што душу злагоджу, І думаю, бяду ўраку.
Еще похожие презентации в нашем архиве:
© 2024 MyShared Inc.
All rights reserved.