Скачать презентацию
Идет загрузка презентации. Пожалуйста, подождите
Презентация была опубликована 9 лет назад пользователемАркадий Ефимовский
1 Дысертацыя на суіскальніцтва ступені магістра філалагічных навук Суіскальнік – Варонька Хрысціна Паўлаўна Навуковы кіраўнік – доктор філалагічных навук, парфесар Прыгодзіч Мікалай Рыгоравіч
2 1. Тэма і кіраўнік 2. Актуальнасць 3. Мэты і задачи 4. Абект і предмет даследавання 5. Навуковая гіпотэза 6. Асноўныя вынікі 7. Навуковая навізна 8. Абаронныя палажэнні 9. Структура магістэрскай дысертацыі 10. Апрабацыя асноўных палажэнняў працы 11. Дзякуйма!
3 1. Актуальнасць дадзенай працы заключаецца сснайперш у неабходнасці вывучэння гісторыі фарміравання нормы старабеларускай мовы на матэрыяле скарынаўскіх кніг. 2. Акрамя того права скіравана на вытлумачэнне ролі царкоўнаславянскай мовы ў працэсе фарміравання асобнай старабеларускай мовы. 3. У наяўных манаграфіях, прысвечаных дзейнасці Ф. Скарыны, адлюстраваны не ўвесь матэрыял, а толькі тая участка, якая пацвярджае існуючыя навуковыя гіпотэзы. 4. Дасюль нема ніводнай працы, якая б усебакова і абектыўна адлюстроўвала алгарытм моўнага выбору перакладчыка Ф. Скарыны.
4 Асноўная мета нашей працы - вызначыць моўную основу кніг Руф і Суддзяў Францыска Скарыны, прасачыць характер яе склад ваня і ўзаемадзеяння з царкоўнаславянскай пісьмовай традыцыяй.
5 1) з дапамогай сістэмна-структурнага падыходу класіфікаваць моўныя факты згодна вызначаных крытэрыяў; 2) прасачыць частотнасць і характер выкарыстання сродкаў мовы, што маркіруюць народную моўную стыхію; 3) вызначыць рэальнае паходжанне моўных фактаў, арыетуючыся на этымалагічныя і гістарычныя слоўнікі; 4) выявіць магчимасці рознаўзроўневых трансфармацый і ўмовы іх рэалізацыі; 5) вызначыцца з колам спецыяльнай навуковай літаратуры і прадставіць розныя пункты погляду адносна гісторыі функцыянавання моўных фактаў.
6 Абектам нашего даследавання зяўляецца моўная арганізацыя кніг Руф і Суддзі Францыска Скарыны. Прадмет даследавання – лексіка царкоўнаславянскага паходжання.
7 Падчас даследавання мы прапанавалі навукову гіпотэзу адносна запазычанняў: Ацэньваючы іншамоўную лексіку з боку прадуктыўнасці ў словаўжывальным аспекте, мы можем сутыкнуцца з асобнымі пярэчаннямі: некаторыя даследчыкі лічаць, што запазычаная лексіка засмечвае ўласнанацыянальную і выцясняе яе Ацэньваючы запазычанні як пазітыўны факт, мы сснайперш звяртаем увагу на адкрытасць моўнай сістэмы, калі ступень пранікнення неўласцівых моўных элементаў (ці то ў лексіцы, ці то ў марфалогіі) кантралюецца ўнутрымоўнымі механізмамі. Бясспрэчна, што фактор свядомага ўспрымання моўнага факта як запазычанага часта спрацоўвае не абсолютна абектыўна. Рэальна ж фармальныя приметы-маркёры зяўляюцца асноўнымі адрознівальнымі характерыстыкамі. Гаворачы пра текст кніг Руф і Суддзяў, мы поўнасцю не валодаем абектыўнымі сведчаннямі адносна першакрыніцы запазычанняў. І гэта датычыцца не толькі дадзеных кніг. Зразумела, што, параўноўваючы розныя моўныя пласты ўмоўнай першакрыніцы і мовы - атрымальніка, мы можем толькі выявіць ступень аналагічнаці, але не першаснасці. Дзеля гэтага даследчыкі параўноўваюць агромністую колькасць помнікаў, і дзе слова было ўжыта ўпершыню, тая мова і зяўляецца мовай - першакрыніцай. Мы разумеем, што калі ў одной мове слова зафіксавана раней, чим у іншай, то гэта не значыць, што да нас дайшлі ўсе помнікі, якія маглі пацвердзіць адваротную навуковую пазіцыю. І зноў такі, сцверджанні адносна гісторыі запазычанняў у старабеларускай мове змяшчаюць у сабе пэўную ступень ўмоўнасці..
8 Аналіз лексічнай сістэмы мовы на матэрыяле кніг Руф і Суддзяў дае па магчимасці цэласнае ўяўленне адносна моўных традыцый і стыхій, што накладваліся одна на одну і суіснавалі, папаўняючы мову новымі адзінкамі, адпаведна ўзбагачалі яе слоўнікавы склад. І, напэўна, не столькі важна, як называть мову выданняў Францыска Скарыны, а важна якасць моўных фактаў, іх природа і спецыфіка ўжывання. Даследаванне мовы Скарыны дазваляе ўбачыць пэўныя заканамернасці (марфалагічныя, фанетычныя, лексічныя), якія здольныя дапамагчы сучасным навукоўцам вырашаць і проблемы сучаснай беларускай мовы. Мы ж у сваю чергу вызначылі, што царкоўнаславянская лексіка была базовой і асноўнай для перекладу Свяшчэннага Тэксту.
9 Навуковая навізна нашего даследавання заключаецца ў даследаванні друкаваных кніг Бібліі з пункту погляду іх кампазіцыйнай і лінгвістычнай структуры. Варта адзначыць, што і мастацкая вартасць кніг, і друкарская іх інавацыйнасць ёсць ні што іншае, як эпоха Адраджэння разам са сваёй філасофіяй і эстэтыкай. У сваёй працы мы даследавалі дыякрытычныя знакі і вынасныя літары і іх практычнае значэнне ў тэксце. Акрамя того, мы паспрабавалі вызначыцца з гуковым увасабленнем друкаванага тексту (ці ўсе графемы адпавядаюць живым гукам).
10 1. Аснова кніг Руф і Суддзі Францыска Скарыны: крыніцы для перекладу. 2. Запазычаная лексіка ў кнігах Руф і Суддзі Францыска Скарыны. 3.Графіка-арфаграфічная сістэма друкаваных кніг Францыска Скарыны. 4. Уласнабеларуская лексіка ў кнігах Францыска Скарыны.
11 1. Біблія ў гісторыі беларускай кніжнасці і культуры: початок распаўсюджвання і шляхі пранікнення Свяшчэннага Тэксту на тэрыторыю Беларусі. 2. Стары Запавет: структура і тлумачэнні Францыска Скарыны. 3. Лексічная сістэма Старога Запавету, выдадзенага Францыскам Скарынам. 4. Царкоўнаславянізмы і іх роля ў кнігах Францыска Скарыны.
12 Спіс публікацый: 1. Варонька Х. П. Дыякрытычныя знакі і вынасныя літары ў кнізе Руф Францыска Скарыны // Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць. Зборнік артыкулаў па матэрыялах навуковых чытанняў, прысвечаных памяці профессора Аркадзя Іосіфавіча Жураўскага (27 кастрычніка 2009 года, г. Мінск). – Мінск, – с. 2. Варонька Х. П. Бытавая лексіка ў кнізе Руф Францыска Скарыны // Беларускае слова: дыялектнае і запазычанае. Матэрыялы навуковых чытанняў, прысвечаных памяці дацэнта Еўдакіі Сцяпанаўны Мяцельскай (26-27 красавіка 2011 года, г. Мінск). – Мінск, – с. 3. Варонька Х. П. Бытавая лексіка ў кнізе Руф Францыска Скарыны // Сборник тезисов Республиканской научной конференции студентов и аспирантов НИРС – 2011 (18 октября 2011 года, г. Минск). – Мінск, – с. 4. Варонька Х. П. Запазычаная лексіка ў кнігах Руф і Суддзі Францыска Скарыны // Мова і літаратура. Матэрыялы 69-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў філалагічнага факультета БДУ (25 красавіка 2012 года, г. Мінск). – Мінск, – 6-9 с. 5. Варонька Крысціна Графіка-арфаграфічныя асаблівасці кніг Руф і Суддзі Францыска Скарыны. – Роднае слова – – 40-43
Еще похожие презентации в нашем архиве:
© 2024 MyShared Inc.
All rights reserved.