Лицей ГУ ВПО Белорусско-Российский университет
Біяграфія Уладзіміра Някляева Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргоні Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі ( ), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, Масква), скончыў філалагічны факультет Мінскага педагагічнага інстытута (1973).
Праца Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным ателье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газете "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшим рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна- драматичных программ Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Творчасць Дэбютаваў вершамі ў 1970 г. Аўтар кніг паэзіі «Адкрыццё» (1976), «Вынаходцы вятроў» (1979), «Знак аховы» (1983), «Местное время» (1983), «Наскрозь» (вершы і поэмы, 1985), «Дерево боли» (1986), «Галубіная пошта» (Мн., 1987), «Вежа» (1989), «Прошча» (1996), «Выбранае» (1998), «Так» (2004). Апошнім часам выступаетт пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Меў Марык бомбу», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Аўтар раману «Лабух» (2003). У перыядычным другу выступаетт з празаічнымі творамі (паводле аповесці «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, А. Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя «Вавілон», пастаўленая Мікалаем Мацкевічам у 1990), літаратурнымі эссе, крытычнымі артыкуламі.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Лаўрэат прэміі Ленінскага комсомола Беларусі (1979) за кнігу «Вынаходцы вятроў» і поэму «Дарога дорог». Лаўрэат прэміі «Залаты апостроф» (2008). Лаўрат першай прэміі імя Ежы Гедройца (2013) за раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без».