П. Панчанка Даты Што даты? Гэта толькі вехі Гісторыі, А для салдат, Чые навек закрыты вейкі, Няма ўжо дат, ніякіх дат. За рысай тоймаўкліва, пуста, І.

Презентация:



Advertisements
Похожие презентации
Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў Не можаш ты мяне пазбавіць мовы Змяніць мой лёс уладаю сваёй, Не ты мяне абрала – вязень твой Абраў цябе на тэрмін пажыццёвы.
Advertisements

Ты прыйшоў з вайны і гора, Ты – з малітвы, Ты з разгневанага бору, Ты смалісты. Сто паэтаў цягнуць хорам, Ты салістам. Ты нібы святло ў лесе Ад каліны,
П. Панчанка Даты Што даты? Гэта толькі вехі Гісторыі, А для салдат, Чые навек закрыты вейкі, Няма ўжо дат, ніякіх дат. За рысай тоймаўкліва, пуста, І.
Транксрипт:

П. Панчанка Даты Што даты? Гэта толькі вехі Гісторыі, А для салдат, Чые навек закрыты вейкі, Няма ўжо дат, ніякіх дат. За рысай тоймаўкліва, пуста, І на дарогах крыжавых Узводзім помнікі і бюсты Мы не для іх, а для жывых. І для дзяцей, каб не зблудзілі У гушчары нікчэмных дат, Каб памяць песні нарадзіла Аб неўміручасці салдат.

Абагульніць набытыя веды пра лёс кожнага героя,чаму менавіта так павёў сябе кожны з іх, у чым вытокі гераізму адных і здрады другіх; Вызначыць ролю вобраза-сімвала жураўліна- га кліну, ідэю твора, аўтарскую пазіцыю; Падрыхтавацца да дамашняга сачынення Выпрабаванне вайной. Падвесці вынік вывучэння аповесці В.Быкава Жураўліны крык

Ён (Глечык) разумеў, што гэта ка- нец, і з усяе сілы зацяў у сабе ня- сцерпную журботу душы, у якой вя- лікаю прагай да жыцця ўсё біўся да- лёкі прызыўны жураўліны крык... Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі. Лаканічнасць і выразнасць мовы В.Быкава Своеасаблівасць аповесці В.Быкава (аповесць у апавяданні) Своеасаблівасць кульмінацыі (*6)маральны выбар кожнага з 6-ці байцоў

завязка 6 байцоў атрымліваюць заданне развіццё дзеяння развязка гібель Глечыка кульмінацыя Выбар кожнага з 6 байцоў 2. Аддаць сваё жыццё за свабоду Радзімы 1.Выжыць. Абараніць сваё жыццё Паводзіны кожнага з 6 герояў у экстрымальных умовах вайны К а р п е н к а Ф і ш а р С в і с т Г л е ч ы к А ў с е е ў П ш а н і ч н ы Суткі Лес герояў 1.Выжыць. Абараніць сваё жыццё 2. Аддаць сваё жыццё за свабоду Радзімы

1.- Дарогу трэба перакрыць на суткі. 2. Байцы на пераездзе рупна ўляглі ў работу – капалі, дзяўблі, угрызаліся ў сцвярдзелую залеж зямлі. 3.Удалечыні за лесам зачыналася грымотная начная бойка. 4. Даўно ўжо Пшанічны прыглядаўся, чакаў зручнага выпадку, вагаўся і баяўся, але цяпер, трапіўшы ў тую мышалоўку, канчат- кова рашыўся. 5. Так спакваля ў гэтую пакінутую людзьмі будыніну (старажоў- ку) сышліся яны ўсе пяцёра. 6.- Дурны я чалавек..шалёны, безгаловы... – казаў Свіст.– Нао- гул абармот. Толькі цяпер зразумеў гэта. 7. У першым жа баі яго аглушыла грымоццем страляніны, асля- піла страхам блізкае смерці, апаліла болем няўдач і разгрому. Не, -- сказаў Аўсееў, -- гэта не для мяне У людскіх нягодах вялікае буры растварылася хлопцава (Глечыка) крыўда і засталося толькі балючае усведамленне ўласнай нясправядлівасці да маці, якая так яго любіла. 9. Нялёгкае было жыццё сялянскага хлопца Карпенкі. 10. Апынуўшыся ў войску, ён адчуў сябе белай варонай, няўме- кам,самым няўдалым з усіх у гэтай грамадзе разнастайных людзей. (Фішар) 11. Пшанічны...нема замычаў ад...апошняй лютай нянавесці да немцаў, да тых, на пераездзе, да сябе, ашуканага сабой, і да ўся- го белага свету... завязка р а з в і ц ц ё д з е я н н я Успомнім змест твора па плане, складзеным на папярэдніх уроках

12. Фішар увапхнуў у магазін новую абойму і скіраваў він- тоўку ў бок недалёкіх бяроз. 13.Карпенка зразумеў, што яно пачынаецца. 14. Экскурсія нават спадабалася Глечыку, і ён усё перажы- ваў захапленне сваімі сябрамі, якія ўчынілі такі вялікі раз- гром. 15. – Свіст!,, Не пушчаць! – слабым дрыготкім голасам вы- крыкнуў ён (Карпенка) і паваліўся ў траншэю. Свіст... Адну за адной шпурнуў пад гусеніцы абедзве свае цяжкія гранаты, але сам ні схавацца, ні адбегчыся ўжо не паспеў Аўсееў,.. Мільгаючы падэшвамі, шалёна адмахваючыся левай рукой, з вінтоўкай у правай шпарка бег па канаве да лесу. 17. Ён (Глечык)... З усяе сілы зацяў у сабе нясцерпную жур- боту душы, у якой вялікаю прагай да жыцця ўсё біўся далёкі прызыўны жураўліны крык... р а з в і ц ц ё д з е я н н я развязка

1.Першае ўражанне аб героі. 2.Паводзіны ў час акопвання. 3.Мова героя. 4.Паводзіны ў старажоўцы. 5.Адносіны да таварышаў. 6.Аўтарская характарыстыка (трапныя аўтар- скія азначэнні). 7.Даваенны лёс. 8.Адносіны да воінскага абавязку. Маральны выбар.

1.Першае ўражанне аб героі (праз яго ацэнку салдат). 2.Паводзіны ў час акопвання. 3.Мова героя. 4.Паводзіны ў стара- жоўцы. 5.Адносіны да тава- рышаў. 6.Аўтарская харак- тарыстыка (трапныя аўтарскія азначэнні). 7.Даваенны лёс. 8.Адносіны да воін- скага абавязку. Ма- ральны выбар. Мужны, прысадзісты з рашучымі вачамі і цяжкімі скі- віцамі. Каржакаваты, уладарны камандзір, моцны, эканомны ў рухах. Унутры яго тужліва варушылася не- выразная, шчымлівая трывога за іх лёс. Ля самай будкі спрактыкавана ладзіў кулямётную па- зіцыю старшыня Карпенка. Мова Карпенкі, як і яго рухі, эканомная, простая, але вельмі дакладная. Ён не разумее занадта разумных слоў Фішара, але потым стараецца іх асэнсавць і ста- віцца да іх з павагай. Карпенка прылёг на тапчане, выцягнуў аблепляныя гразёй ногі. Цела адразу адолела салодкая знямога, так і карцела заплюшчыць вочы і сцішыцца, задрамаць колькі хвілін. Камандзір усё не мог пагадзіцца, што людзей яму далі без выбару, першых, што трапіліся камбату, а гэта, на яго думку, было няправільна. Старшыне не падабалася сённяшняя надзьмутасць Аўсеева, не шмат чаго здат- нага чакаў ён ад Глечыка, ведаў, што заўтра трэба бу- дзе яго, камандзірскі, нагляд за ўсім і за ўсімі. Яму да- спадобы быў Свіст, які нядрэнна паводзіў сябе за гэ- тыя тыдні адступлення... Яшчэ думалася пра Фішара. На момант старшыне стала шкада таго вучонага, разум- нага чалавека, непрызвычаенага да нягод ваеннага жыцця, слабага і кволага....Нялёгкае было жыццё сялянскага хлопца Карпенкі. Адслужыўшы тэрмімновую памочнікам камандзіра ўзвода, ён застаўся яшчэ і год з дзесяць служыў стар- шыной роты... І ўсё ж да мірнага працоўнага жыцця вельмі цягнула Карпенку... Але распачалася вайна з фінамі. На ёй Карпенку давялося сербануць ліха, яго параніла, пасля ён атрымаў баявы медаль і ўрэшце звольніўся ў запас... Яго прызначылі намеснікам дырэктара льназавода, далі добрую кватэру, і Карпенка неўзабаве ажаніўся з Кацяй, або Кацярынай Сымонаўнай, маладзенькай на- стаўніцай пачатковай школы... Заводскія справы яго захапілі. Па старой вайсковай звычцы ён не шкадаваў сваёй працы, часу, стараўся..., і іх завод быў адзін з лепшых у раёне. Ён стрымана, па-свойму, без асаблівай ласкі, але моц- на кахаў сваю Кацю і з незвычайнай, ніколі не адчува- най пяшчотай чакаў неўзабаве малога... І тут зноў вайна. Урэшце ён прывык да сваёй неўязвімасці, дбаў пра іншых і ніколі асабліва не клапаціўся аб сабе... Байцы трошкі крыўдавалі на яго за лішнюю строгасць, але ў баях цанілі крыклівага старшыню.

Вучоны – у акулярах, высокі, сутулы баец Фішар Фішар не апраўдваўся і не пярэчыў, але, бянтэжачы- ся ад непрывычнай вымовы, толькі няўклюдна гор- біўся і без патрэбы папраўляў акуляры ў чорнай ма- тавай аправе. Фішар без справы самотна сядзеў ў быльнягу, дзе яго пакінуў старшына, і, тулячы ў рукавы азяблыя рукі, гартаў нейкую кніжку... Адстаў далёка і ледьве плёўся, зноў чытаючы на хаду сваю кніжку. Худы, з запалымі грудзьмі, у кароткім, падперазаным пад хлясцік шынялі, з забінтаванай шыяй і зашчаціне- ным тварам, баец меў вельмі ніякаваты выгляд. Ад- ны толькі чорныя вочы пад тоўстымі шкельцамі аку- ляраў цяпер неяк ажылі і свяціліся адбіткам далёкай стрыманай думкі. Старшына падзівіўся тайком з таго, што вось за гэтым несамавітым выглядам хаваецца адукаваны і, здаецца, неблагі чалавек. Праўда, Кар- пенка быў упэўнены, што ў ваеннай справе Фішар не многага варты. Але ў глыбіні старшыновай душы неш- та ўжо расслабла і падабрэла да гэтага байца. Праз сотню крокаў ад дарогі, дзе ў вячэрнім паўзмро- ку шарэў, але быў відзён пераезд, старшына пакінуў Фішара ў сакрэце. Фішар зняў з-за пляча вінтоўку і, аберуч узяўшыся за кароткі тронак старшынёвай ла- паткі, неяк няўмела калупнуў іржышча. Фішар ад узвода пастаўлены цяпер пад першы ўдар, ад якога, хто ведае, ці будзе які паратунак. Ад тае аднастайнай працы і ветранай начной цішыні да Фішара прыйшла прывычная патрэба разважаць – дабірацца да сэнсу зяў і акалічнасцей яго вайсковага лёсу. Вось ужо некалькі дзён у прывычныя пакутлівыя па- чуцці яго – пачуцці гора і болю за вялікія няўдачы вай- ны, адступленнянеяк паступова ўваходзіла невыраз- ная нотка незадаволенасці сабою, нейкай сваёй па- мылкі. Як след разабрацца ў гэтым усё было некаліто бамбёжкі, то маршы... недзе надламаліся несакру- шальныя дагэтуль асновы яго быцця, асновы, якія змалку засвоіў сабе Барыс Фішар і на якіх ладзіў сваё жыццё. Ён ужо быў не надта малады – нядаў на мінуў чала- веку трэці дзесятак, і за ўсе пражытыя гады не разу не зявілася ў яго сумненне ў спрадвечнай сіле мастацтва. Усё самае цудоўнае, самае вечнае бачыў ён у вышэй- шым праяўленні чалавечага духу – у мастацтве. У дзяцінстве ён сам з трапяткой нецярплівасцю ўзяў- ся за пэндзаль і фарбы, маляваў тое, што бачыў з акна кватэры... І ён, не стаўшы мастаком, усё ж звязаў сваё жыццё з мастацтвам. Падросшы, вучыўся, чы- таў, думаў, даследваў сам і ў 25 год абараніў ды- сертацыю на званне кандыдата мастацтвазнаў- ства. Апынуўшыся ў войску, ён адчуў сябе белай ва- ронай, няўмекам, самым няўдалым з усіх. Ён ні- як не мог навучыцца хадзіць у нагу, хутка ўскак- ваць на падёме....Спярша ён горка перажы- ваў,балюча зносіў уціск крыклівых сяржантаў, каяўся за няўвагу да вайсковай справы ў інсты- туце і думаў, што ён самы няздольны чалавек на зямлі. Ён быў чалавек ўдумлівы і разумеў, што гэта пакутна і марудна нараджаецца ў ім той, на каго ён менш за ўсё рыхтаваў сябе, – нараджаецца баец. І тады прыйшло гэта таемнае сумненне, у якім ён сёння ўрэшце прызнаўся сабе: ці сапраўды яно (мастацтва) – тое адзіна вялікае і вечнае?.. Ці не памыліўся ён, узяўшы яго за адзіны свой крыж? 1.Першае ўражанне аб героі. 2.Паводзіны ў час акопвання. 3.Мова героя. 4.Паводзіны ў стара- жоўцы. 5.Адносіны да тава- рышаў. 6.Аўтарская харак- тарыстыка (трапныя аўтарскія азначэнні). 7.Даваенны лёс. 8.Адносіны да воін- скага абавязку. Ма- ральны выбар.

Спаважна падаў сваю пухлую далонь непаваротлівы, мардаты Пшанічны... Камлюкаваты Пшанічны разва- лістаю хадою ступіў наперад. Пшанічны ледзь не па самыя плечы закапаўся ў рудую кучу гліны. На пераездзе першы ўчуў нядобрае баец Пшанічны. Да змяркання ён ужо выкапаў глыбокі, у свой рост, акопчык, прыладзіў на дне прыступак, каб можна было страляць і выглядаць, а таксама яміну ўбок, каб пры патрэбе спрытней выбрацца наверх. Тут было зацішна і даволі ўтульна... Пшанічны развязаў рэчавы мяшок. Там баец трымаў на галодны час акраец здабытага ў нейкай вёсцы сялянскага хлеба і добры кавалак сала. Ён даўно ўжо прагаладаўся і хацеў есці, але на людзях усё не наважыўся рабіць гэта, бо тады трэба было б падзяліцца, а дзяліцца Пшанічны не любіў. Ва ўсіх абставінах ён зробіць не болей, як для адводу вачэй, і як-небудзь сябе не пакрыўдзіць. Даўно ўжо Пшанічны прыглядаўся, чакаў зручнага вы- падку, вагаўся і баяўся, але цяпер, трапіўшы ў такую мышалоўку, канчаткова рашыўся. Свая рубашка бліжэй да цела, а жыццё для яго даражэй за ўсё, і захаваць яго можна, толькі кінуўшы зброю і здаўшыся немцам. Авось не забюць, дарма, што столькі баюць пра іх – Пшанічны не дзіця і ведае, што і немцы – людзі. Няладна і гаротна склалася яго недарэчнае жыццё. Бацьку раскулачылі – забралі ў сельсавет увесь іх на- бытак, апісалі будынкі, а самога з маткай саслалі. Іван тую зіму жыў у мястэчку ў дзядзькі і ваучыўся ў сямі- годцы... 1.Першае ўражанне аб героі. 2.Паводзіны ў час акопвання. 3.Мова героя. 4.Паводзіны ў стара- жоўцы. 5.Адносіны да тава- рышаў. 6.Аўтарская харак- тарыстыка (трапныя аўтарскія азначэнні). 7.Даваенны лёс. 8.Адносіны да воін- скага абавязку. Ма- ральны выбар Вучыўся ён не блага, разумеў і любіў матэматыку, і пасля ся- мігодкі падаў дакументы ў настаўніцкі тэхнікум. Ён чакаў экза- менаў, чакаў і марыў, бачыў у сваім студэнцтве адзіны выхад з таго ліха, у якое загнала яго жыццё. Але на экзамены яго не вы- клікалі, дакументы неўзабаве вярнулі, і ў казённай паперы хо- ладна тлумачылася, што прыняць яго ў тэхнікум нельга, бо ён – сын кулака. Гэта было вялікім горам для маладога Пшанічна-га, больш за тое раскулачванне, якога яму не давялося бачыць, першай сапраўды незагойнай крыўдай душы. Іван падумаў, што ён не такі, як усе, што бацькаў цень, як праклён, цяпер бу-дзе засціць жыццёвы шлях сына. У Бранску ён паступіў у мулярскую арцель. Сябе ён не шкада- ваў, працаваў з запалам, з бацькавай цягавітасцю, і гэта неўза- баве заўважылі сябры і начальства. Яго хвалілі на сходах, ста- вілі ў прыклад іншым, і хлопец пакрысе пачаў забывацца на сваю няшчаснасць, паверыў, што і ён можа стаць чалавекам, і напісаў заяву ў камсамол. У прыёме Пшанічнаму адмовілі. Ён цяжка перажываў. Да яго раптам перамяніліся ўсе дружбакі. Гэ- та была незабыўная да смерці крыўда... Ён паехаў з Бранска, але ўсюды памятаў, што ён класавы вораг, што між ім і лю- дзьмі пралягла глыбокая праваліна ў жыцці. Часам ён імкнуўся забыцца на гэта ў працы, часам у гарэлцы. Аб гэтым яму напа- міналі ў ваенкамаце, прызываючы на службу... Пшанічны скрыўся, саступіў убок, не лез болей туды, дзе былі не такія, як ён людзі.Толькі-сам сабе, сам для сябе, наперакор усім – такі воўчы дэвіз засвоіў пакрысе Іван Пшанічны. Ён ра- зумеў, што рабіўся нягодны, нялюдскі, злы і нядобры, але пе- райначыць сябе ўжо не мог і каціўся ўсё болей туды, куды гна- ла чалавека ягоная крыўда і злосць. Калі пачалася вайна, сярод вялізнага мора і слёз быў адзін ча- лавек, які таемна радаваўся. Гэтым чалавекам быў баец Іван Пшанічны, які сёння вось займеў канчатковы намер здацца ў палон.

Бесклапотна пажартаваў Свіст, белабрысы, расшпілены на ўсе кручкі і гузікі, жулікаваты з выгляду хлопец Далёка навокал адкідваючы рассыпастыя камякі.. зухавата і весела аста- лёўваўся разгарачаны Свіст. Ён зняў з сябе ўсе папругі і вопратку і, за- стаўшыся ў гімнасцёрцы, спрытна сыпаў з яміны малой пехацінскай ла- паткай. У старажоўцы каля печкі, бы зачараваныя, уставіліся ў агонь Аўсееў і Свіст. – Хлопцы, ідэя! Давайце вячэру згатуем. А то, брат, кішка з кішкой сварыцца. Пшанічны, даставай свой кацялок!... – Цудоўна! Давай кашта- ваць на згубу фашызму, – разахвоціўся Свіст. Яго белабрысы танкагубы твар поўніўся захапленнем ад новае справы…. Як толькі за Пшанічным зачыніліся дзверы, Віцька ўраз падхапіў яго напакаваны мяшэчак і спрытна запусціў туды руку. – Так, папружку камандзірскую Мурло пры- пасае, нейкая банка, новая кашуля, сухія анучкі – на, салага, на падмену трымай, ён тыцнуў Глечыку пару ануч і зноў расхінуў торбу. – Ага, вось ён, акрайчык, так, так… цукру драбок… о, братва, сала! Ура Пшанічнаму, от малайчына, не ўсё зеў. Каша будзе з салам. Ён хуценька завязаў лямкі гэтай тарбіны і шпурнуў яе ў кут. … -- Ого, спытацца! Скулу ты з яго возьмеш: скнара. Для твайго ж бруха, дзівак – жартаваў Свіст. Дурны я чалавек…вось. Шалёны, безгаловы… – казаў Свіст. – Наогул абармот. Толькі цяпер зразумеў гэта… Жыў у Саратаве, на Манастырцы. Любата гарадок, першы сорт –ён памаўчаў, летуценна прыпамінаючы штось і ўсё пазіраючы ў грубку – Чатыры гады ўжо як не быў, душа заны- ла. …Вучыўся троху. Вучыцца не любіў. Ды і з дысцыплінай не ладзі- лася… Падрос троху, зашыўся ў кампанію – дружкі-мілушкі, ярына зялёная. Маці на працу (на падшыпнікавым заводзе рабіла), а я – бы ў раі. Пасля пай- шоў працаваць. Працаваў на тым жа падшыпнікавым, утулкі рабіў. Спяр- ша нішто, а пасля абрыдлі – гарчэй за рэдзьку…зімой і летам адны ўтулкі. З нуды да гарэлкі прыладзіўся. Неяк у піўной пазнаёміўся з адным чала- векам – Фраловым звалі, каб яму дышла ў пуза! Спрытна ён мне жытуху атруціў, і не прыкмеціў, як ачмурыў дурня… Уладзіў у хлебны магазін… Мой Фралоў і яшчэ адзін, дзядзькам Агеем звалі кажуць: так і так, маўляў, падкінем пару пудзікаў звыш накладной – прадасі? Прадам, кажу, не зале- жыцца: тавар ходкі. А не ведаў таго, ярына зялёная, што сёння – пару пудоў, а пасля – тонамі мне падкідваць хлябец будуць. Спачатку скрабло мне на сэрцы. Але пасля грошы тыя збілі мяне з панталыку – павалілі кучай. Не прывык столькі мець, што рабіць з імі?... 1.Першае ўражанне аб героі. 2.Паводзіны ў час акопвання. 3.Мова героя. 4.Паводзіны ў стара- жоўцы. 5.Адносіны да тава- рышаў. 6.Аўтарская харак- тарыстыка (трапныя аўтарскія азначэнні). 7.Даваенны лёс. 8.Адносіны да воін- скага абавязку. Ма- ральны выбар Ну, тут разгарэлася мая фантазія, захапіўся я фота… Абрыдла фота, купіў байдарку, і ўвечары, у выхадныя – на Волзе. О, гэта я любіў. Відаць, душа такая: заўсёды на прастор лезе. Фралоў з Агеем таксама калі прыхо- дзілі, катаў…Туды ж адзін раз прывезлі яны Лёльку. Агнявая, баявая, вя- сёлая, і захмялела мая галава ў адзін вечар – і гарэлкі не трэба. Закруціла мяне любоў з гэтай Лёлькай, месца сабе не знайду. Кажу, давай пажэнімся, жыць будзем па чэсці, а яна толькі смяецца. Ходзіць да мяне на спатканні, цалуецца, але ўсё тайком, каб Фралоў не ведаў… У нейкае свята дамовіліся сустрэцца, прыходжу, а яна стаіць ля танцпляцоўкі ў парку з гэтым самым Фраловым... Ён гэтак мне кажа: кінь Лёльку, не ча- пай: не твая. Лютасць ва мне забушавала. А чыя, кажу, мо твая? Мая, ка- жа, і вочы, як у воўка, гараць, а рука ў кішэні нешта намацвае. Распачалі мы бойку, парнуў ён мяне фінкаром у лапатку, але і я кулака адважыў. Пазбягалісся людзі, закрычала Лёлька, ну, нас і узялі. Узбунтавалася ва мне кроў – ах ты, гад, думаю, зноў некім засланіцца хоча (чужое прозвіш- ча падстаўляе).. Узяў я і расказаў усё – і пра хлеб, і пра Агея, і пра нашы шахер-махеры... Ну вот і судзілію цэлую шайку... Аказваецца, я толькі кончык ніткі падаў, а ўвесь клубок разматалі без мяне.Чалавек 20 розных зладзюг... ну, далі каму колькі.. Мне – 5. у Сібіры лес пілаваў. Трудна было. Пасля прывык. Адбыў два гады. Выпусцілі... пайшоў матросам на сейнер. І тут вайна... Толькі, ведаеш, не хачу, каб папракалі. Што было, то мінула, трэба – яшчэ адсяджу, стрываю, толькі без біркі, без штэмпеля – чалавек я, ярына зялёная... І хоць злыдзень, безгаловы, дурны, але чую не горш за многіх – ціхенькіх, роўненькіх... Свіст паводзіць сябе сапраўды бясстрашна. Ён, узяўшы з сабой Глечыка, робіць смелую вылазку на лінію ворага, каб сабраць трафейную зброю. Свіст пасля гібелі Карпенкі прымае на сябе ка-мандванне застаўшыміся байцамі.

Пачціва, прыстукнуўшы бруднымі абцасамі, чарнявы, пры - гожы Аўсееў. Час ад часу спыняючыся, адпачываючы і аглядаючыся на сяброў, крыху з меншым стараннем акопваўся Аўсееў. Аўсееў неяк паныла маўчаў і ўслухоўваўся ў адзнакі бою... – Слухай, камандзір, а можа лепей адыдзем, пакуль не позна? Га? – памяркоўна спытаў Аўсееў. У старажоўцы ён ашчарэпіў калені белымі пальцамі і сядзеў так, пазіраючы ў грубку,– змораны, раждражнёны і невясёлы. Адно з двух, думаў Аўсееў, ці ўсе яны на чале з старшыной – круглыя асталопы, ці ён сам – ныцік і трус. Але трусам ён не палічыў бы сябе ніколі, бо памятаў у жыцці выпадкі, калі Алік Аўсееў наважваўся на такія ўчынкі, на якія іншыя зусім не бы- лі здольны... Ну, вядома ж, іх пакінулі ў заслон не для таго, каб яны, пасядзеўшы спакойна суткі, маглі затым дагнаць ба- тальён. Калі ўжо паставілі на гэтай дарозе, то, значыць, тут ёсць небяспека – пойдуць нямецкія сілы, ад якіх хоча засце- рагчыся полк. Але што яны, шасцёра, могуць зрабіць той фа- шысцкай навале, калі з ёй чацвёрты месяц не зладзіць уся наша армія? І хто гэта прыдумаў такое ахвяраванне? Яўны пе- ралік, дурная зацея, нікчэмная мера і толькі. І гэты цвердало- бы, недалёкі Карпенка ўпёрся, як баран у повыя вароты, і толькі ведае: загадана – дык выконвай. Нейкі незразумелы ён чалавек, гэты Свіст сам быццам і нішто – разумны, спрытны і свету пабачыў, а ніякага крытычнага па- дыходу да абставін. Дзіўна нават, як ён, блатняк па натуры, можа так згодна падпарадкавацца ўсякаму начальству? Аўсе- еў хацеў пасябраваць з ім, бо болей нікога здатнага тут не бы- ло – усе нейкія нехлямяжныя дзецюкі, калгаснікі, з якімі – ні паразважаць, ні ўспомніць. Але спакваля Аўсееў пераканаўся, што гэты свіст болей горнецца да іншых, любіць трымацца кампаніі, і Аўсееў махнуў рукой – чорт з ім. 1.Першае ўражанне аб героі. 2.Паводзіны ў час акопвання. 3.Мова героя. 4.Паводзіны ў стара- жоўцы. 5.Адносіны да тава- рышаў. 6.Аўтарская харак- тарыстыка (трапныя аўтарскія азначэнні). 7.Даваенны лёс. 8.Адносіны да воін- скага абавязку. Ма- ральны выбар Аўсееў у палку жыў сам па сабе, гэта было не дужа весела, але хлопец прос-та не бачыў паблізу нікога вартага, усё здавалася яму, што ён куды разумнейшы, вышэйшы густам, пачуццём, чым усе тыя, хто ў гэтым армейскім жыцці быў побач з ім. многімі ён пагарджаў, на іншых, такіх, як Глечык, проста не звяртаў увагі. Заўтра будзе пагібель – гэта пэўна. А гінуць, пражыўшы толькі двац- цаць год неблагога жыцця, Аўсееў зусім не хацеў. Усё яго нутро, кожная часцінка цела нема пратэставалі супраць пагібелі і прагнулі – жыць, жыць. Да дябла гэта вайна, да дябла мукі і кроў, калі чалавеку трэба адно толькі – жыць. Гэтулькі асалод у гэтым жыцціпазнаных і яшчэ не пазнаных, – гэтулькі радасці і шчасця, што гінуць у самым яго пачатку – злачынства ў адносінах да сябе. Гэты цвердалобы Карпенка гатовы разбіцца ў шчэпкі, каб толькі выканаць які бязглузды загад, Аўсееў жа заўсёды прывык разважаць, думаць і знаходзіць лепшае для сябе з усёй сумы магчымага.. такі звычкі ён набыў даўно, яшчэ ў школе, калі ўразу- меў, што большага часам можна дасягнуць малымі сродкамі. Ён шмат чытаў, вучыўся лёгка і сярод настаўнікаў і таварышаў лічыўся здоль- ным, развітым вучнем. Без асаблівых турбот даваліся яму гуманітарныя навукі, матэматычныя ён таксама ведаў, але чым далей вучыўся, тым болей іх недалюбліваў. Яны патрэбавалі карпатлівасці, настойлівасці, уедлівасці да дробязей, а гэта было не па нутру легкадумнай натуры Аліка. Узамен на дапамогу ў матэматыцы Алік дапамагаў аднакласніку Шугайле на дыктантах, але рабіў гэта хітра, і калі па матэматыцы адзнакі ў іх былі аднолькавыя, то па моўных работах ацэнка Шугайлы мала калі ўзнімалася да 4. Алік жа чацвёркі меў рэдка, ён быў выдат- нік. Бацька яго, ваенны ўрач падпалкоўнік Аўсееў, у справы сына-юнака ўмешваўся мала, затое маці даглядала адзінага свайго сынка за пеця- рых бацькоў і пецярых матак. З маленства яна бачыла ў Аліку тысячу тлентаў і незвычай-ных здольнасцей. За што б не ўзяўся сын, яна бачыла ў ім будучага творцу. Калі сынок крыўдзіў каго на дварэ і на яго скардзіліся суседкі, маці, зачыніўшы дзверы, казала : Малайчына, сынок. Не дазваляй, каб над табою бралі верх. Вучачыся ў 9-м класе, Алік зразумеў, што мастацтва, а таксама спорт – гэта не яго стыхія, бо там трэба фа- натычная бязлітаснасць да сябе, упартасць і праца. А ўсё тое, што даецца вялізным намаганнем, праз цяж- касці, тое перастае несці асалоду. Вайсковае ж вабі- ла яго раманткай жыцця і прыгажосцю формы...і за год да вайны Аўсееў стаў курсантам ваеннага вучы-лішча. Але сталася так, што з першых дзён свайго вай- сковага жыцця ён адчуў расчараванне. Ніхто з каман- дзіраў не хацеў заўважаць, што ён лепшы і разумней- шы за ўсіх. І калі ён спрабаваў вылучыцца, яго не за- любілі таварышы. Пачатку вайны Аўсееў нават абра- дваўся: хацеў якім-небудзь геройскім учынкам дака- заць, на што ён здатны ( і тут, на пераездзе нейкую хві- ліну ён усё ж спадзяецца на цудоўнае выратаванне і геройскую ўзнагароду). Але ў першым жа баі яго аглушыла грымоццем страляніны, асляпіла страхам блізкае смерці, апаліла болем няўдач і разгрому. Не, – сказаў сабе Аўсееў, – гэта не для мяне... Адразу чорным ценем азмрочыўся яго спачатку пра- яснелы настрой, зноў у голаў шыбануў жаль, што, пад- даўшыся нерашучасці і стоме, праспаў такую здатную да паратунку ноч. Трывожнае пачуцё асуджанасці ўсё больш ахоплівала яго, і Аўсееў, напружыўшы ўсе сілы розуму, узяўся шукаць выйсця...

Без крыўды, шчыра зірнуў на камандзіра другі няўдака, на якога скар- дзіўся старшына, – малады, са свежымі сумнымі вачыма радавы Глечык. На другі бок ад старшыны старанна дзёўб зямлю расчырванелы, потны Глечык. Нарыхліўшы жалезінай грунт, хлопец рукамі выкідаў яго, пасля прыгоршчамі выгортваў пясок і зноў дзёўб. У старажоўцы ззаду за ўсімі прыткнулася цьмяная постаць Глечыка. За гэту страшную пару нязмерных людскіх пакут Глечык ужо парадкам агрубеў нутром і перастаў заўважаць дробныя нягоды жыцця. Не вельмі дапякалі хлопцу маршы і акопы, сцюжа, голад,пры- звычаіўся ён да патрэ- бавальнасці камандзіраў, і толькі адно вялікае перажыванне, ніколі не сці- хаючы, дзень і ноч тачыла яго душу. Маці, адзіная мая дарагая мату- ля, – шаптаў у бяздонную цемру Глечык – ці даруеш ты мне маё непаслу- шэнства, мае дураслівыя выбрыкі? Чаму я такі быў дурны, не рааумеў твайго сэрца, якое хацела свайго чалавечага шчасця, навошта пакінуў цябе – родную, адзіную маю? Як ты цяпер там, у варожым палоне адна? Што з табой зробяць крывавыя вылюдкі і хто заступіцца за цябе? Ён быў нясмелы і маўклівы хлопец, зважлівы да старэйшых і байчэйшых за яго, ніколі нікому не адкрываў сваіх пакут, усё слухаў другіх, думаючы, што ягонае гора – не гора. Праўда ад таго не было лягчэй, і ўсё чарнела ўнутры ад непазбыўнага болю мінулага... Ціхае і прыгожае было дзяцінст- ва Васількі Глечыка. Глечыкаў бацька працаваў абпальшчыкам на цагель- ным заводзе. Бацька быў добры, ніколі не лаяў Васю... Васілька вельмі любіў маці – дужа ласкавую, прыгожую і добрую жанчыну, з якой усе лю- дзі ў пасёлку абыходзіліся вельмі прыветна. Яна ніколі не ведала сярдзі- тага грубага слова, была заўжды вясёлая – бывала, кожны, хто сустракаў- ся з ёю, адразу радасна і светла ўсміхаўся. Ім вельмі шчасліва жылося та- ды на гэтым заводзе. Васілька вучыўся ў школе, быў па матцы старанны, сумленны і зважлівы і да пятнаццаці год не ведаў, што такое сапраўднае гора. Але гора здарылася – нечаканае, недарэчнае і страшнае. Аднойчы ў дажд- лівы, як сёння, восеньскі дзень яны ўсе – бацька, маці, Васілька і трохга- довая сястрычка Настачка – сядзелі ў пакоі за сталом і слухалі тыдзень та- му назад куплены патэфон... І вось у такі час, знадворку пачуўся дзікі, не- чалавечы крык..Бацька выбег на вуліцу. Васілька таксама выбег следам і адразу за плотам у святле недалёкага ліхтара ўбачыў страшнае. З мокра- га ад дажджу слупа электрасеткі спаўзаў уніз чалавек, іх сусед Трошкін, а на зямлі, распластаўшыся ў гразі, ляжаў нерухомы бацька. Васілька кінуўся туды, закрычаў, выбегла маці, пазбягаліся людзі. Але ўжо нічога нельга было зрабіць ці дапамагчы – бацьку забіла токам. 1.Першае ўражанне аб героі. 2.Паводзіны ў час акопвання. 3.Мова героя. 4.Паводзіны ў стара- жоўцы. 5.Адносіны да тава- рышаў. 6.Аўтарская харак- тарыстыка (трапныя аўтарскія азначэнні). 7.Даваенны лёс. 8.Адносіны да воін- скага абавязку. Ма- ральны выбар У той вечар скончылася Васількава шчаслівае дзяцінства, і ён зазнаў пачатак вялікага го- ра. Бацьку пахавалі, маці счарнела ад пакутаў і слёз. Васілька таксама плакаў, але рабіў гэта, хава-ючыся ад усіх, нечакана ён адчуў сябе мацнеёшым па характару ў гэтай асіра- целай сямі і стрымліваўся, як мог. Ім стала цяжка, сумна і пакутна. Ён тады скончыў сямігодку, але маці хацела, каб сын вучыўся далей, а сама пайшла на завод фармаваць чарапіцу. Зарабляла яна не шмат, грошай на ўсё не хапала, і яны ашчаджалі кожную капей- ку і як-кольвечы жылі. Васька таксама зарабляў дзе мог – збіраў металалом, памагаў ра- мантаваць ваганеткі, грузіў на машыны цэглу. Хлопец гатовы быў на ўсялякія турботы, каб хоць трошкі аблегчыць спакутаванае жыццё маці. Пасля смерці бацькі ён стаў любіць яе ўдвая болей... Толькі маці неўзабаве павеся- лела сама. Калі аднойчы маці, старанна падрыхтаваўшыся, запрасіла ў госці немаладога ўжо бухгалтара іхняга завода Кузьмічэнкава, Васілька ўцёк на карер і да поўначы не па- казваўся дадому. А маці ў той вечар доўга не клалася спаць: усё чакала яго.. Тады нейкая жаласць да маці коратка варухнулася ў яго душы, але зразумець яе зусім ён сапраўды не мог, а галоўнае не – хацеў... І калі год назад маці прывяла да іх таго Кузьмічэнкава і сказала, што ён цяпер будзе іх бацькам, Васілька зразумеў, што тут яму жыць нельга... Праз дзень ці два ён прыехаў у Віцебск. У кішэні яго была абява аб прыёме навучэнцаў у школы ФЗН. Так праз пару дзён Васіль узбіўся на свой хлеб і адцураўся матчынай ласкі. Дома ён не сказаў нікому, куды паехаў, чаму і на каго пакрыўдзіўся. Маці, відаць, нямала перажыла, пакуль знайшла яго ў Віцебску, прыехала, прасіла вярнуцца, а галоўнае – не крыўдаваць, але ён маўчаў, ні слова не сказаў ёй пры сустрэчы, не адказваў на пісь- мы...Калі ж пачалася вайна, ён даведаўся, што Кузьмічэнкаў пайшоў у войска, а маці з Настачкай засталіся адны. Калі Свіст прапаноўвае Глечыку зрабіць вылазку на лінію ворага, каб сабраць трафейную зброю, хлопец стрымліваў, перамагаў свой страх і ішоў поплеч з таварышам... Гэтая экскурсія нават спадабалася Глечыку, і ён усё перажываў захапленне сваімі сябрамі, якія ўчынілі такі разгром. Цяжка было нават уявіць, што тыя звычайныя, простыя людзі гэтак удала панішчылі магутную германскую тэхніку, пабілі на дарозе тых самых немцаў, якія заваявалі Еўропу... Цяпер жа, пазнаўшы першую перамогу і супакоіўшыся, ён немаведама што гатовы быў зрабіць для камандзіра Карпенкі, для смелага слаўнага Свіста, да слёз шкада было Фішара, з якім яны нават трохі пасябравалі ў апошнія дні, елі суп з аднаго ка- цялка. Маладая адзінокая і шчырая душа Глечыка гарнулася да іх – гэтай маленькай купкі байцоў, у якой і ён пакрысе пачынаў знаходзіць свой жыццёвы прытулак,

1.Выжыць. Абараніць сваё жыццё 2. Аддаць сваё жыццё за свабоду Радзімы Як паводзіць сябе кожны з шасці байцоў у экстрымаль- ных умовах вайны? Ці вытрымалі байцы выпрабаванне вайной? Карпенка Фішар Свіст Глечык Загартаваная жыццём адданасць людзям З вучонага мастацва- знаўцы гартуецца баец Былы арыштант, блатняга адчувае сябе чалавекам, здольным на сапраўдны ўчынак Самы малады, амаль дзіця, аддае жыццё ў імя будучыні іншых... Аўсееў Пшанічны Усімі сіламі стараўся быць вартым чалавекам,але кляй- мо сына кулака паламала яму жыццё Разбэшчанасць, вялікае самалюб- ства, эгаізм, няўменне і нежаданне пераадольваць любыя, нават самыя простыя перашкоды

На змярканні з-за лесу папаўзлі шызыя змрочныя хмары. Сваім шчыльным цяжа- рам яны зусім загрувасцілі неба, затулілі блішчастую шчыліну над касагорам; стала пагрозліва, трывожна і сцюдзёна. Вецер з шалёнай восеньскай лютасцю абтрасаў бярозы над шляхам, церабіў, вымятаў лісцвяны маладняк прысадаў, гнаў цераз чыгунку ў шэрую далеч шапатлівыя статкі ліствы. Каламутная вада ў лужыне ад на- пору ветру аж выплёсквалася з дарогі і пырскала на ўзмежак сцюдзёнымі брудны- мі кроплямі. Пад чаравікамі (Аўсеева) цвякала гразь, лапацеў і лапацеў дождж па намоклай спі- не, пілотцы, і невясёлае прдчуванне ўсё глыбей і глыбей караскалася ў душы бай- ца. Нідзе не было ў гэтую ноч паратунку ад сцюдзёнай агіднай макраты, якая напоўніла сабой усё наваколле. На дварэ марудна світала. Змрок паволі радзеў, адпаўзаў з пераезда... Чорнай рас- плывістай паласой цягнуліся ў шэрань прысады. Вецер уціх, пацяплела, з лагчыны цераз пуці сунуліся шэрыя космы туману. Ужо зусім развіднела, скрозь разарва- ны ветрам туман паказалася ўгары клочча невысокіх аблокаў, дзе-нідзе між іх гус- той завалачы сіратліва бліскалі прагалы блакіту. Так ішоў час, а навокал усё было ціха. Недзе за парадзелымі, прадранымі да пара- дзелай сіні аблокамі праракаталі і сціхлі самалёты, аднекуль данесліся па ветры глухія выбухі бомбаў. Дзень зноў пачынаўся ветраны, па-асенняму няўтульны і сцюдзёны, але цяпер нягоды надворя адступалі на другі план...

Глечык, зазмурыўшыся, усім нямытым, запэцканым слязьмі тварам паглядзеў угору на сонца – яно было яшчэ высока і свяціла, не спяшаючыся на сустрэчу з ноччу, якая так патрэбна была байцу. У той жа момонт да яго даляцелі дзіўныя жур- ботныя гукі, ад якіх ён яшчэ вышэй задраў галаву і ўгледзеўся ў паднябессе... Ма- рудна пасоўваючыся пад аблокі і самотна квола курлыкаючы, ляцеў там у невядо- мую далеч невялікі ланцужок журавоў. У спапялелую ад гора душу байца дыхнула замілаванай шчаслівай мінуўшчынай яго дзяцінства, шчымлівым болем па ўсім тым, што перажыта, пакінута і назаўжды ўжо страчана для васемнаццацігадовага юнака... І, калі ўжо яго зрок ледзь-ледзь нашчупваў у шэрай засмужанай высі тую рухавую рыску, з неба зляцеў на зямлю другі, роспачна-абрывісты гук, поўны трывогі, просьбы і безнадзейнага журботнага клічу: Курл!..Курл!..Курл!.. Наўздагон за зніклай чародкай, з апошніх сіл перабіраючы крыламі, не дужа высо- ка ляцеў, быццам шкандыбаў у паветраным абшары, адсталы, падбіты журавок. Ад яго амаль чалавечай роспачы аж здрыгануўся здзіўлены Глечык, нешта суладнае сваім затоеным пакутам пачуў ён у тым жалобным голасе, і грымаса болю і жалю скрывіла яго круглявы хлапечы твар. А журавель крычаў, кідаў у паветраны прас- тор дарэмныя гукі трывогі, махаў і махаў аслабелымі крыламі, пяўся наперад сваёй доўгай выгінастай шыяй, але дагнаць чародку не мог. Ад жахлівае роспачы птушкі нясцерпнай самотай захлынула хлапечае сэрца... Ён (Глечык) разумеў, што гэта канец, і з усяе сілы зацяў у сабе нясцерпную журбо- ту душы, у якой вялікаю прагай да жыцця ўсё біўся далёкі прызыўны жураўліны крык...

1.Уступ. Аб чым аповесць? (яе тэма) Якую праблему вырашае аўтар? (чалавек на вайне) 2. Галоўная часка. Якая задача стаяла перад байцамі? Характарыстыка героя (па жаданні можна узяць двух для параўнання). Паводле схемы. 3. Заключэнне. Ці вытрымаў герой выпрабаванне вайной? Чаму? У чым ідэя твора? Чым ён значны для нас у наш час? Чаму нас вучыць аповесць В.Быкава Жураўліны крык?

Глечык ускочыў у траншэю, ужо не тоячыся ад ворага, і ўбачыў Аўсеева, які, мільгаючы падэшвамі, шалёна адмахваючыся рукой, з вінтоўкай у правай шпарка бег па канаве да лесу (да немцаў). Глечык захлябнуўся слязамі і крыўдай і па-хлапечы звонка з неспатоленай здзічэлай роспаччу закрычаў услед : Стой!!! Стой!!! Што робіш, зладзюга? Стой!!! Аўсееў на бягу азірнуўся і яшчэ хутчэй замільгаў нагамі, відаць было, не затым ён пабег, каб спыняцца. Тады Глечык дрыготкімі рукамі ўха- піў старшыноў кулямёт і, амаль не цэлячыся, выпусціў наўздагон у Аўсееву ўсё, што было ў неда-стрэленым дыску. Калі ён, узрушаны і дзіка зацяты ад жаху, адняў ад прыклада замурзаную шчаку, дык убачыў далёка ў канаве шэры нерухомы бугарок шыняля, што горбіўся на спіне Аўсеева... Так Пшанічны стаяў з узнятымі рукамі пад скі- раванымі на яго аўтаматамі. Я плен, камарад немец...сам плен, сам... Адчуўшы, што ўсё пай- шло не так, як ён марыў, і ад таго не могучы уладарнай тужлівасці, ён кінуўся да немца-ка- мандзіра. Пан афіцэр! Я ж сам, я ж плен, плен.. узмаліўся Пшанічны. Афіцэр, аднак, не гля- дзеў на яго, а нешта казаў салдатам. Пшанічны тады зусім спалохаўся – ён адчуў упершыню, што сталася нешта непапраўна благое... Нешта жахлівае і незразумелае упілося ў яго душу, у балючай грымасе скрывіўся твар, і ён, раз-по- разу азіраючыся, баязліва пайшоў, куды пака- залі яму... Пшанічны аж пахаладзеў нутром ад нечаканай сустрэчы са спалоханай кабетай з пустымі вёдрамі....І ў той жа час здрыгануўся ад кароткага грому кулямётнай чаргі ззаду. Грудзі яго маланкай пранізаў пякельны боль, і ён павольна асеў на гразкі дол вуліцы...нема за- мычаў ад болю, ад усведамлення канца і апош- няй лютай нянавісці да немцаў, якія забілі яго, да тых, на пераездзе, што яшчэ засталіся жыць, да сябе, ашуканага сабою, і да ўсяго белага свету... ўжо адолець

Ахоплены ўладарнаю сілай успамінаў, не адразу заўважыў ён, як узняўся аднекуль суцэльны далёкі гул. Хлопец ачнуўся, калі на пагорак выпаўз статак крыжастых стра- шыдлаў, загрукатала ўсё наваколле і да са- мага споду задрыжала зямля. Скочыўшы з бруствера, Глечык схапіў адзіную сваю гранату, прыціснуўся спіной да дрыготкай сцяны траншэі і чакаў. Ён разумеў, што гэ- та канец, і з усяе сілы зацяў у сабе нясцер- пную журботу душы, у якой вялікаю пра- гай да жыцця ўсё біўся далёкі прызыўны жураўліны крык... З акопа ўзнялася збялелая ў твары, дзіўна па- вольная постаць Карпенкі. Невідушчым позір- кам змярцвелых вачэй старшына паглядаў на дарогу, дакрануўся рукой да разбітай галавы, з якой на плечы шыняля, на брусвер і прыклад кулямёта лілася густая неўтаймаваная кроў. – Свіст!.. Не пушчаць! – слабым дрыготкім голасам выкрыкнуў ён і паваліўся ў траншэю....Яго акрываўлены, спатнелы твар пыхаў жа- рам і вялікаю мукай, а з вуснаў слабым шэп- там сыходзіла адна толькі фраза: – Свіст, агонь! Агонь, хутчэй агонь...ох!......Пярэдні матацыкл ужо шпарка набліжаўся к бяро- зам, і байцу трэба было ўцякаць або стаіцца... Не ве- даючы яшчэ, што ён зробіць, Фішар увапхнуў у мага- зін новую абойму і скіраваў вінтоўку ў бок недалёкіх бяроз. Гэта было самае пэўнае і самае небяспечнае з усяго магчымага ў тых надзвычайных абставінах... Баец не думаў тады, што яго могуць растраляць ра- ней, чым паспее стрэліць ён сам, ён не дужа хаваўся ў акопе і ўсё вёў, вёў ствалом па тым блізкім пярэд- нім ворагам, пакуль матацыкл не параўняўся з бяро- замі, і тады стрэліў. Той, што сядзеў у калясцы, ад- разу хіснуўся, аберуч ухапіўся за грудзі і размашыс- та дзеўбануў ілбом аб жалеза каляскі... І зараз жа страшэнны гром вострым болем расшчапіў галаву Фішара. Баец выпусціў вінтоўку і, абцярушваючы рукамі мокрую зямлю, споўз на дно акопа... Ён ухапіў у абедзве рукі дзве цяжкія супрацьтанка- выя гранаты, на локцях і каленях вылез з акопа, пераваліўся цераз бруствер, ускочыў, перагнуўшыся, разы тры сігануў да чыгункі і кульнуўся ў выбітую снарадам варонку. Там ён агледзеўся. Танкі ўсё ішлі... Удушлівая горыч перахапіла дыханне, ад стомы ў грудзях разрывалася сэрца. Яны сышліся якраз на мастку – ушчэнт змораны, па- ранены баец і гэтае грымлівае крыжастае страшыдла. Свіст, слаба размахнуўшыся, адну за адной шпурнуў пад гусеніцы абедзве свае цяжкія гранаты, але сам ні схавацца, ні адбегчыся ўжо не паспеў...

Вось яна, вайна, – бой, смерць, паражэнне, перамога над сваёй слабасцю і ворагам – у творы Васіля Быкава Жураўліны крык У акопе застаецца самы малады, але страшэнна пастарэлы за адны суткі Глечык... Ды яшчэ чытач, які, дзякуючы праўдзіваму таленту Быкава, таксама паспеў перажыць увесь бой і ўсе страты, адну за адной, адчуў бязлітаснасць і тугу смерці. Але чытач можа адысці ў свой, мірны час, да сваіх спраў, клопа- таў, радасцей. Пакінуўшы на тым адзінокім пераездзе байца, ледзь не хлопчыка. Пакінуўшы яго паміраць замест сябе, за сябе. Бо час незваротны. Але што ён (чытач) не можа (і не здолее), не павінен, не мае пра- ва – гэта забыць! Во гэтых франтавых хлапчукоў.

Светлай памяці ўсіх загінуўшых у ліхалецці Вялікай Айчыннай вайны Хвіліна маўчання

Напісаць сачыненне