Дысертацыя на суіскальніцтва ступені магістра філалагічных навук Суіскальнік – Варонька Хрысціна Паўлаўна Навуковы кіраўнік – доктор філалагічных навук, парфесар Прыгодзіч Мікалай Рыгоравіч
1. Тэма і кіраўнік 2. Актуальнасць 3. Мэты і задачи 4. Абект і предмет даследавання 5. Навуковая гіпотэза 6. Асноўныя вынікі 7. Навуковая навізна 8. Абаронныя палажэнні 9. Структура магістэрскай дысертацыі 10. Апрабацыя асноўных палажэнняў працы 11. Дзякуйма!
1. Актуальнасць дадзенай працы заключаецца сснайперш у неабходнасці вывучэння гісторыі фарміравання нормы старабеларускай мовы на матэрыяле скарынаўскіх кніг. 2. Акрамя того права скіравана на вытлумачэнне ролі царкоўнаславянскай мовы ў працэсе фарміравання асобнай старабеларускай мовы. 3. У наяўных манаграфіях, прысвечаных дзейнасці Ф. Скарыны, адлюстраваны не ўвесь матэрыял, а толькі тая участка, якая пацвярджае існуючыя навуковыя гіпотэзы. 4. Дасюль нема ніводнай працы, якая б усебакова і абектыўна адлюстроўвала алгарытм моўнага выбору перакладчыка Ф. Скарыны.
Асноўная мета нашей працы - вызначыць моўную основу кніг Руф і Суддзяў Францыска Скарыны, прасачыць характер яе склад ваня і ўзаемадзеяння з царкоўнаславянскай пісьмовай традыцыяй.
1) з дапамогай сістэмна-структурнага падыходу класіфікаваць моўныя факты згодна вызначаных крытэрыяў; 2) прасачыць частотнасць і характер выкарыстання сродкаў мовы, што маркіруюць народную моўную стыхію; 3) вызначыць рэальнае паходжанне моўных фактаў, арыетуючыся на этымалагічныя і гістарычныя слоўнікі; 4) выявіць магчимасці рознаўзроўневых трансфармацый і ўмовы іх рэалізацыі; 5) вызначыцца з колам спецыяльнай навуковай літаратуры і прадставіць розныя пункты погляду адносна гісторыі функцыянавання моўных фактаў.
Абектам нашего даследавання зяўляецца моўная арганізацыя кніг Руф і Суддзі Францыска Скарыны. Прадмет даследавання – лексіка царкоўнаславянскага паходжання.
Падчас даследавання мы прапанавалі навукову гіпотэзу адносна запазычанняў: Ацэньваючы іншамоўную лексіку з боку прадуктыўнасці ў словаўжывальным аспекте, мы можем сутыкнуцца з асобнымі пярэчаннямі: некаторыя даследчыкі лічаць, што запазычаная лексіка засмечвае ўласнанацыянальную і выцясняе яе Ацэньваючы запазычанні як пазітыўны факт, мы сснайперш звяртаем увагу на адкрытасць моўнай сістэмы, калі ступень пранікнення неўласцівых моўных элементаў (ці то ў лексіцы, ці то ў марфалогіі) кантралюецца ўнутрымоўнымі механізмамі. Бясспрэчна, што фактор свядомага ўспрымання моўнага факта як запазычанага часта спрацоўвае не абсолютна абектыўна. Рэальна ж фармальныя приметы-маркёры зяўляюцца асноўнымі адрознівальнымі характерыстыкамі. Гаворачы пра текст кніг Руф і Суддзяў, мы поўнасцю не валодаем абектыўнымі сведчаннямі адносна першакрыніцы запазычанняў. І гэта датычыцца не толькі дадзеных кніг. Зразумела, што, параўноўваючы розныя моўныя пласты ўмоўнай першакрыніцы і мовы - атрымальніка, мы можем толькі выявіць ступень аналагічнаці, але не першаснасці. Дзеля гэтага даследчыкі параўноўваюць агромністую колькасць помнікаў, і дзе слова было ўжыта ўпершыню, тая мова і зяўляецца мовай - першакрыніцай. Мы разумеем, што калі ў одной мове слова зафіксавана раней, чим у іншай, то гэта не значыць, што да нас дайшлі ўсе помнікі, якія маглі пацвердзіць адваротную навуковую пазіцыю. І зноў такі, сцверджанні адносна гісторыі запазычанняў у старабеларускай мове змяшчаюць у сабе пэўную ступень ўмоўнасці..
Аналіз лексічнай сістэмы мовы на матэрыяле кніг Руф і Суддзяў дае па магчимасці цэласнае ўяўленне адносна моўных традыцый і стыхій, што накладваліся одна на одну і суіснавалі, папаўняючы мову новымі адзінкамі, адпаведна ўзбагачалі яе слоўнікавы склад. І, напэўна, не столькі важна, як называть мову выданняў Францыска Скарыны, а важна якасць моўных фактаў, іх природа і спецыфіка ўжывання. Даследаванне мовы Скарыны дазваляе ўбачыць пэўныя заканамернасці (марфалагічныя, фанетычныя, лексічныя), якія здольныя дапамагчы сучасным навукоўцам вырашаць і проблемы сучаснай беларускай мовы. Мы ж у сваю чергу вызначылі, што царкоўнаславянская лексіка была базовой і асноўнай для перекладу Свяшчэннага Тэксту.
Навуковая навізна нашего даследавання заключаецца ў даследаванні друкаваных кніг Бібліі з пункту погляду іх кампазіцыйнай і лінгвістычнай структуры. Варта адзначыць, што і мастацкая вартасць кніг, і друкарская іх інавацыйнасць ёсць ні што іншае, як эпоха Адраджэння разам са сваёй філасофіяй і эстэтыкай. У сваёй працы мы даследавалі дыякрытычныя знакі і вынасныя літары і іх практычнае значэнне ў тэксце. Акрамя того, мы паспрабавалі вызначыцца з гуковым увасабленнем друкаванага тексту (ці ўсе графемы адпавядаюць живым гукам).
1. Аснова кніг Руф і Суддзі Францыска Скарыны: крыніцы для перекладу. 2. Запазычаная лексіка ў кнігах Руф і Суддзі Францыска Скарыны. 3.Графіка-арфаграфічная сістэма друкаваных кніг Францыска Скарыны. 4. Уласнабеларуская лексіка ў кнігах Францыска Скарыны.
1. Біблія ў гісторыі беларускай кніжнасці і культуры: початок распаўсюджвання і шляхі пранікнення Свяшчэннага Тэксту на тэрыторыю Беларусі. 2. Стары Запавет: структура і тлумачэнні Францыска Скарыны. 3. Лексічная сістэма Старога Запавету, выдадзенага Францыскам Скарынам. 4. Царкоўнаславянізмы і іх роля ў кнігах Францыска Скарыны.
Спіс публікацый: 1. Варонька Х. П. Дыякрытычныя знакі і вынасныя літары ў кнізе Руф Францыска Скарыны // Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць. Зборнік артыкулаў па матэрыялах навуковых чытанняў, прысвечаных памяці профессора Аркадзя Іосіфавіча Жураўскага (27 кастрычніка 2009 года, г. Мінск). – Мінск, – с. 2. Варонька Х. П. Бытавая лексіка ў кнізе Руф Францыска Скарыны // Беларускае слова: дыялектнае і запазычанае. Матэрыялы навуковых чытанняў, прысвечаных памяці дацэнта Еўдакіі Сцяпанаўны Мяцельскай (26-27 красавіка 2011 года, г. Мінск). – Мінск, – с. 3. Варонька Х. П. Бытавая лексіка ў кнізе Руф Францыска Скарыны // Сборник тезисов Республиканской научной конференции студентов и аспирантов НИРС – 2011 (18 октября 2011 года, г. Минск). – Мінск, – с. 4. Варонька Х. П. Запазычаная лексіка ў кнігах Руф і Суддзі Францыска Скарыны // Мова і літаратура. Матэрыялы 69-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў філалагічнага факультета БДУ (25 красавіка 2012 года, г. Мінск). – Мінск, – 6-9 с. 5. Варонька Крысціна Графіка-арфаграфічныя асаблівасці кніг Руф і Суддзі Францыска Скарыны. – Роднае слова – – 40-43